Санаторый “Вяселка”

Санаторый “Вяселка”

Медыцынскі профіль: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы,  апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы, органаў дыхання, мочапалавой сістэмы.

У лячэнні адпачываючых шырока выкарыстоўваюцца як прыродныя фактары знешняга асяроддзя, так і сучасная медыцынская база, новыя тэхналогіі аздараўлення і лячэння. У санаторным лячэнні выкарыстоўваецца  бутэляваная мінеральная вада. Здраўніца змяшчае кабінеты рознага профілю, прапануецца лазерная тэрапія, аэразольтэрапія,  магнітатэрапія, гідратэрапія , масаж і  іншае.

Аматарам актыўнага адпачынку  прапануецца трэнажорная і спартыўная залы, тэніс, більярд, саўна. Летам можна пагуляць у футбол, валейбол, баскетбол на адкрытых пляцоўках, узяць напракат веласіпед, а зімою пакатацца на лыжах і каньках.

www.sanraduga.by
Тэл.: +375154655266; +375333703737
Адрас: Гродзенская вобласць,  Лідскі раён, в. Дакудава


Бібліяграфічнае апісанне

  1. Жалкоўскi, А. Адпачынак у “Вясёлцы” — карысць для здароўя / Аляксандр Жалкоўскi; фота // Гродзенская праўда. – 2004. – 1 крас. – C. 6.
  2. Жилинская, Т. Лечебная «Радуга» / Татьяна Жилинская // Вести Принеманские (Лида). – 2011. – 27 янв. – С. 7.
  3. «Радуга» // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 333.
  4. Санаторий “Радуга”// Санаторно-курортные организации Республики Беларусь / сост.: Н. В.Мазур, В. С.Улащик. – Минск, 2007.  – С. 58.
  5. Яхонтова, О. Двенадцать шагов к счастью / Ольга Яхонтова // Лідская газета. – 2009. – 17 студз. – С. 2.
  6. Яхонтова, О. У “Радуги” новые краски / Ольга Яхонтова // Лiдская газета. – 2011. – 15 сак. – C.5.