Санаторый «Альфа Радон»

Санаторый «Альфа Радон»

Медыцынскі профіль: захворванні жаночых палавых органаў, костна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, нервовай сістэмы, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, кровазвароту, агульнатэрапеўтычны.

Здраўніца прадстаўляе сабой ультрасучасны шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс на 388 месцаў. Знаходзіцца сярод сасновага лесу, на беразе ракі. Санаторый робіць стаўку на магутныя лячэбныя фактары: радонавыя воды, сапрапелевыя гразі, кліматычныя ўмовы.

Акрамя медыцынскіх паслуг турыстаў парадуе комплекс бань, басейн, салон прыгажосці, канферэнц-зала, лобі-бар. Безумоўнай перавагай санаторыя з’яўляецца высокакваліфікаваны персанал і кліентаарыентаваны сервіс.

www.alfaradon.by
Тэл.: +375293421594; +375156335004; +375156335017 Адрас: Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, в. Баравікі


Бібліяграфічнае апісанне

  1. Аникевич, И. Здоровье. Комфорт. Радон:[Об открытии санатория «Альфа-Радон» на Дятловщине] / Ирина Аникевич // Гродзенская праўда. – 2015. — 2 верас. — С. 2,19.
  2. Гамина, М. Искупаться в грязи в Дятлове приезжают немцы и россияне / Маргарита Гамина; фото // Вечерний Гродно. – 2016. — 30 марта. — С. 4.
  3. Томашук, Е. Европейский уровень / Е. Томашук; фото // Зара над Нёманам (Мастоўскі раён). – 2015. — 2 верас. — С. 5.