Здраўніцы Гродзеншчыны
  • Галоўная
  • Вярнуцца на сайт бібліятэкі
Здраўніцы Гродзеншчыны
18.07.2019
Аддзяленне “Свіцязь” санаторыя “Магістральны”

Аддзяленне “Свіцязь” санаторыя “Магістральны”

Медыцынскі профіль: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, апорна-рухальнага апарата. Аддзяленне “Свіцязь” санаторыя “Магістральны” знаходзіцца на беразе маляўнічага возера Свіцязь і разлічана на 84 месцы. Тэрыторыя здраўніцы акружана лесам, ёсць пляж і лодкавая станцыя. Для аздараўлення адпачываючых – утульныя нумары, разнастайнае харчаванне, багатая лячэбная база – розныя віды масажу, гірудатэрапія, крыатэрапія, магнітатэрапія, лазерная тэрапія, SPA-працэдуры. Санаторый прапануе …

18.07.2019
Санаторый «Альфа Радон»

Санаторый «Альфа Радон»

Медыцынскі профіль: захворванні жаночых палавых органаў, костна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, нервовай сістэмы, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, кровазвароту, агульнатэрапеўтычны. Здраўніца прадстаўляе сабой ультрасучасны шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс на 388 месцаў. Знаходзіцца сярод сасновага лесу, на беразе ракі. Санаторый робіць стаўку на магутныя лячэбныя фактары: радонавыя воды, сапрапелевыя гразі, кліматычныя ўмовы. Акрамя медыцынскіх паслуг турыстаў парадуе комплекс …

18.07.2019
Санаторый «Азёрны»

Санаторый «Азёрны»

Медыцынскі профіль: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы. Санаторый на 394 месцы лічыцца адным з лепшых у краіне. Здраўніца размешчана ў адасобленым  ціхім месцы на беразе возера Белае. Лячэбная база санаторыя дазваляе праводзіць больш за 30 ультрасучасных працэдур, накіраваных на комплексную тэрапію і рэабілітацыю, а таксама SPA-працэдуры, праграмы зніжэння вагі, ультрагукавую і функцыянальную …

18.07.2019
Санаторый “Жамчужына”

Санаторый “Жамчужына”

Медыцынскі профіль: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, захворванні органаў дыхання, захворванні апорна-рухальнага апарата, захворванні нервовай сістэмы. Санаторый на 150 месцаў знаходзіцца на беразе ракі Нёман. Вялікую ўвагу ў здраўніцы надаюць аздараўленню гасцей. Добрая лячэбна-дыягнастычная база дазваляе лячыць шмат захворванняў, таксама можна скарыстацца праграмамі догляду за целам. Выдатна развітая інфраструктура санаторыя дазваляе турыстам адпачываць на тэрыторыі пансіяната, гуляць …

18.07.2019
Санаторый «Радон»

Санаторый «Радон»

Медыцынскі профіль: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў стрававання, нервовай сістэмы, костна-мышачнай сістэмы, жаночых палавых органаў. Гэта адна з найбуйнейшых здраўніц Рэспублікі Беларусь, разлічаная на 414 месцаў. Унікальнасць санаторыя “Радон” заключаецца ў тым, што нароўні з мінеральнымі радонавымі водамі шырока выкарыстоўваюцца сапрапелевыя гразі. Усе асноўныя працэсы праходзяць у адным будынку, у якім размешчана лячэбная база, сталовая, жыллёвы фонд, …

18.07.2019
Гасцінічны комплекс “Экватар”

Гасцінічны комплекс “Экватар”

Жыхары Беларусі і замежныя турысты атрымаюць у медыцынскім цэнтры высокапрафесійную медыцынскую дапамогу, клініка-дыягнастычнае абследаванне, курс фізіятэрапіі, тэрмалячэнне ў SPA-капсулах. Адпачынак у комплексе “Экватар” дазваляе скарыстацца якаснымі медыцынскімі паслугамі, а таксама наведать розныя турыстычная аб’екты, якімі славіцца Ліда і наваколле. www.ekvator.medika.by Тэл.: +375154530111; +375292321773; +375293355503 Адрас: Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Кірава, 4 Бібліяграфічнае апісанне Богатова, В. …

18.07.2019
Санаторый “Пралеска”

Санаторый “Пралеска”

Медыцынскі  профіль: захворванні апорна-рухальнага апарата, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы і органаў дыхання. У санаторыі на 120 месцаў створаны ўсе ўмовы для аздараўлення і адпачынку. У здраўніцы праводзіцца дыягностыка і лячэнне захворванняў,  працэдуры ароматэрапіі, лазернай  тэрапіі, ігларэфлексатэрапіі, магнітатэрапіі, масаж, прыём сухіх вуглекіслых ваннаў, электралячэнне. Прыём вядуць урачы высокай кваліфікацыі па напрамках УГД –дыягностыкі, неўралогіі, …

18.07.2019
Санаторый “Парэчча”

Санаторый “Парэчча”

Медыцынскі профіль: захворванні органаў стрававання, абмену рэчываў, органаў дыхання, костна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, агульнатэрапеўтычны. Санаторый “Парэчча”, разлічаны на 280 месцаў, знаходзіцца ў маляўнічым месцы, акружаны лесам і азёрамі. Унікальны гаючы мікраклімат, мінеральная вада, гразелячэнне, вода- і цеплалячэнне, фізіялячэнне, кваліфікаваны персанал забяспечаць паўнацэнную рэабілітацыю. Сумаваць тут не давядзецца: басейн, кінаканцэртная зала, бібліятэка, більярдны і тэнісны пакоі, …

18.07.2019
Санаторый “Энергетык”

Санаторый “Энергетык”

Медыцынскі профіль: захворванні жаночых палавых органаў, костна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, нервовай сістэмы, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы кровазвароту, агульнатэрапеўтычны. Санаторый на 370 месцаў размешчаны на беразе Ваўпянскага водасховішча. Санаторый уяўляе сабой комплекс, на тэрыторыі якога створаны ўсе ўмовы для адпачынку і лячэння. Пражыванне магчыма як у стандартных нумарах, так і ў нумарах класа люкс і …

18.07.2019
Санаторый “Неман-72”

Санаторый “Неман-72”

Медыцынскі профіль: захворванні органаў дыхання, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы  кровазвароту, эндакрыннай сістэмы, агульнатэрапеўтычны. Санаторый на 250 месцаў знаходзіцца на беразе ракі Нёман. У аздараўленні адпачываючых выкарыстоўваюцца ванны (хларыдна-натрыевыя, бромныя з марской соллю, жамчужныя, валерыянавыя), падводны масаж, электра- і святлолячэнне, цеплалячэнне, інгаляцыі, аэрафіталячэнне, колеровая тэрапія, ароматэрапія. Да паслуг адпачываючых – басейн, бібліятэка, кіназала, танцавальная зала, летняя …

18.07.2019
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лясная паляна”

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лясная паляна”

Медыцынскі профіль: агульнатэрапеўтычны. Цудоўнае месца для аздараўлення дзяцей на беразе ракі Вілія. Санаторый  разлічаны на 414 месцаў. Чыстае лясное паветра тут выкарыстоўваецца  ў аздараўленчых мэтах. Гэта цэлы гарадок з раснастайнымі і маляўнічымі  будынкамі, спартыўнымі пляцоўкамі, кветнікамі  і газонамі. Асноўнымі аздараўленчымі методыкамі ў дзіцячай здраўніцы “Лясная паляна” з’яўляюцца працэдуры водалячэння (жамчужныя ванны, ванны з эфірнымі алеямі, падводны …

18.07.2019
Санаторый “Вяселка”

Санаторый “Вяселка”

Медыцынскі профіль: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы,  апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы, органаў дыхання, мочапалавой сістэмы. У лячэнні адпачываючых шырока выкарыстоўваюцца як прыродныя фактары знешняга асяроддзя, так і сучасная медыцынская база, новыя тэхналогіі аздараўлення і лячэння. У санаторным лячэнні выкарыстоўваецца  бутэляваная мінеральная вада. Здраўніца змяшчае кабінеты рознага профілю, прапануецца лазерная тэрапія, аэразольтэрапія,  магнітатэрапія, гідратэрапія , масаж і  іншае. Аматарам …

© 2021 Здраўніцы Гродзеншчыны | ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Е. Ф. Карскага"